filename
stringlengths
13
13
text
stringlengths
6
382
audio
audioduration (s)
1.03
25.3
chunk_101.mp3
Мінск жа свядома пабудавалі па новай канцэпцыі - "маленькі Пецярбург". І дзеля рэалізацыі гэтай задумы былі дадаткова знішчаны цэлыя вуліцы.
chunk_102.mp3
А таксама фантастычны касцёл Фамы Аквінскага, Халодная сінагога, Няміга і гэтак далей.
chunk_103.mp3
Ну, то бок, не зруйнавалі фашысты - зніштожылі камуністы. Але гэта тэма асобнага выпуску.
chunk_104.mp3
Патрэбны архівы для канчатковых, аб'ектыўных высноваў і падлікаў.
chunk_105.mp3
Нельга казаць, нібыта бальшавікі бамбардзіравалі Мінск жорстка і бязлітасна, а фашысты - вунь, гуманна і пяшчотна.
chunk_106.mp3
Горад разбураўся агульнымі намаганнямі нацыстаў і камуністаў.
chunk_107.mp3
Значным выпрабаваннем для гораду стаў штурм Чырвонай Арміі і выгнанне немцаў 3 ліпеня 44-га.
chunk_108.mp3
Потым гэтыя разбурэнні былі залічаны на рахунак нацыстаў і ўлічаны ў спіс рэпарацыяў.
chunk_109.mp3
Так лічыць даследчык горада Захар Шыбека.
chunk_110.mp3
Таксама, паводле меркавання даследчыка, паваенныя разбурэнні па сваім маштабе не надта саступалі ваенным.
chunk_111.mp3
Пакуль у Варшаве, Дрэздэне, Ковентры аднаўлялі гістарычную забудову, у нас дабівалі і тое нямногае, што засталося.
chunk_112.mp3
З Мінску рабілі ўзорны сацыялістычны горад. А гэта вымагала вялікіх ахвяраў.
chunk_113.mp3
Уся гэтая гісторыя не змяншае і не абясцэньвае трагізм сітуацыі для жыхароў нашай сталіцы. Не прымяншае працу людзей, якія пасля вайны будавалі горад.
chunk_114.mp3
Але не будзем паўтараць тыя наратывы, у якіх нам прапануюць існаваць.
chunk_115.mp3
Маўляў, цёмныя сілы Захаду разбурылі цудоўную беларускую сталіцу, а савецкая ўлада пад мудрым кіраўніцтвам Сталіна адбудавала новую, у 100 разоў лепшую.
chunk_116.mp3
І з гэтага пачалася Беларусь.
chunk_117.mp3
Гаўніна нейкая. Савецкая ўлада моцна спрычынілася да знішчэння гэтага горада і збудавала на яго месцы такі, як ёй, увага,
chunk_118.mp3
не нам усім, а ёй падаваўся патрэбным.
chunk_119.mp3
А чалавечыя, эканамічныя і гісторыка-культурныя страты цалкам перакінулі на фашыстаў, яшчэ і стрэслі з іх за гэта грошыкі.
chunk_120.mp3
Нагадваю, мы канал Загляне сонца. Лайкі, каментары, падпіскі, калі бяспечна, безумоўна.
chunk_121.mp3
Ну, і давайце беларусіць разам.
chunk_122.mp3
[Музыка/Заканчэнне]