Dataset Viewer
filename
stringlengths 13
13
| text
stringlengths 6
382
| audio
audioduration (s) 1.03
25.3
|
|---|---|---|
chunk_001.mp3
|
Здароўкі! Гэта зноў мы, канал Загляне сонца. Сёння ў эфіры кіно і немцы, якіх актыўна абвінавачваюць у знішчэнні Мінска.
| |
chunk_002.mp3
|
Нібыта ў 1941 годзе разбамбавалі ажно 80% будынкаў, узнаўляць не было чаго, таму прыйшлося рабіць усё наноў. Я чуў, што
| |
chunk_003.mp3
|
гэта не зусім праўда. І наш гістарычны рэдактар Алесь кажа, што накірунак думкі слушны.
| |
chunk_004.mp3
|
Давайце разбірацца.
| |
chunk_005.mp3
|
Як гучыць савецкі наратыў?
| |
chunk_006.mp3
|
Ну, так, як нас вучылі ў школе. Немцы, халера іх бяры, не пакідаюць ад беларускай сталіцы нічога ці амаль нічога.
| |
chunk_007.mp3
|
І тут на экране нешта пачынае ззяць. І з'яўляецца савецкі бог-дэміург Сталін, які кажа так урачыста: Няхай тут будзе горад-сонца.
| |
chunk_008.mp3
|
Савецкі наратыў, як гэта часта бывае, становіцца афіцыйным у РБ. У нас нават дзень незалежнасці пераставілі на 3 ліпеня,
| |
chunk_009.mp3
|
дата, так бы мовіць, вызвалення Мінска. Маўляў, з гэтага самага моманту і пачынаецца стварэнне беларускага сусвету.
| |
chunk_010.mp3
|
Ну, той легендарны пацалунак першага партызана і партызанкі. Гісторыя прыблізна такая ж.
| |
chunk_011.mp3
|
Універсальная ілюстрацыя для вышэйпазначанага свята - карціна, якую кожны ведае са школы.
| |
chunk_012.mp3
|
Валянцін Волкаў, "Мінск 3-га іюля 1944 года".
| |
chunk_013.mp3
|
Там, ну, натуральная ідылія: савецкі танк, дзеці, жанчыны з кветкамі, а на фоне яшчэ дымяцца руіны горада. Але знаўцы тэхнікі кажуць, што ёсць важны, вельмі важны поінт.
| |
chunk_014.mp3
|
Адзін баец, мы яго зараз паказваем на экране, таму, калі ласачка, дастаньце тэлефон са сваёй кішэні, ліха тармазіць на нямецкім матацыкле.
| |
chunk_015.mp3
|
Ёсць меркаванне, што менавіта на нямецкім, бо ў СССР матацыклы пад вайсковыя патрэбы ў той час не рабілі.
| |
chunk_016.mp3
|
І адсюль выцякае жахлівы поінт: мастак Волкаў увесь час акупацыі знаходзіўся на занятай фашыстамі тэрыторыі.
| |
chunk_017.mp3
|
Таму цалкам мог намаляваць сустрэчу народам
| |
chunk_018.mp3
|
немцаў. Не кладзіце тэлефон у кішэню, зараз мы на экране круцім кадры менавіта з 1941 года.
| |
chunk_019.mp3
|
Жанчыны нясуць кветкі немцам менавіта на моцыках.
| |
chunk_020.mp3
|
Магчыма, ужо пасля фашысты сапраўды змяніліся камуністамі.
| |
chunk_021.mp3
|
Ладна, давайце не пра тэхніку і Волкава з яго бедамі, а пра горад.
| |
chunk_022.mp3
|
Напярэдадні вайны Мінск, хоць і быў сталіцай, выглядаў далёка не фэнсі.
| |
chunk_023.mp3
|
Па факце, старая забудова 19 стагоддзя, як правіла, адна-двухпавярховая.
| |
chunk_024.mp3
|
Канечне, касцёлы і пэўная колькасць крутых дамоў па тыпу гатэля
| |
chunk_025.mp3
|
Еўропа. Але глабальна - мора драўляных хатаў і не заўжды брукаваныя вуліцы.
| |
chunk_026.mp3
|
Мы рабілі адмысловы выпуск пра падарожжа ў беларускую сталіцу 1913 года.
| |
chunk_027.mp3
|
За амаль 30 гадоў з'явіліся будынкі Дома ўраду, Оперы, Акадэміі навук, Дома афіцэраў ды яшчэ з дзясятак навінак.
| |
chunk_028.mp3
|
Але яно ўсё выглядала дзіўна і непрапарцыянальна.
| |
chunk_029.mp3
|
Таму, уласна, да вайны і скрадзіла ідэя пра перанос сталіцы ў Магілёў. Ну, нічым не горшы горад, дый далей ад рыжскай небяспечнай мяжы.
| |
chunk_030.mp3
|
Важная інфармацыя: мы рабілі тэматычны (іншых не маем) выпуск пра Рыжскую дамову. Калі вам бяспечна, паглядзіце і ўпадабайце гэты відос.
| |
chunk_031.mp3
|
І на канал падпішыцеся, калі ласка. Хацелася б да лета сабраць 10К. Карацей, толькі ў
| |
chunk_032.mp3
|
1940 годзе, пасля далучэння заходніх абласцей, уключна з Беластокам, Інстытут Белдзяржпраект падрыхтаваў скарэктаваную версію генплана Мінску, якую з новымі зменамі і карэктывамі ажыццявілі ўжо пасля
| |
chunk_033.mp3
|
вайны.
| |
chunk_034.mp3
|
Чорнай датай для горада лічыцца 24 чэрвеня 1941 году. Балістычных ракет, якімі зараз Расія шмаляе па Украіне, яшчэ не было.
| |
chunk_035.mp3
|
Таму менавіта самалёты.
| |
chunk_036.mp3
|
Менавіта яны скідвалі запальвальныя бомбы на горад, справакаваўшы вялікія пажары. Вось тут узгадваем пра агромісты масіў драўлянай забудовы. Тыя дамкі і сараі сталі першымі ахвярамі. Але пытанне: наколькі ўсё было фатальна? На нямецкіх фотках і малюнках і надалей Дом урада тырчыць з мора хатаў. Немцы не ставілі на мэце знішчэння гораду і хацелі прыстасаваць яго да сваіх патрэбаў.
| |
chunk_037.mp3
|
Але пажар разышоўся вельмі шырока. А савецкія вайскоўцы, партыйныя дзеячы і тым больш пажарныя ўжо эвакуяваліся.
| |
chunk_038.mp3
|
Ёсць мінская легенда, нібыта тагачасны старшыня гарвыканкама Панамарэнка так звальваў на ўсход, што яго аўто на вялікай хуткасці збіла дзяўчынку. Праўда ці не - вялікае пытанне.
| |
chunk_039.mp3
|
Але Панамарэнка так часта ўзгадваецца ў нашых відосах, што ёсць прапанова запіліць нешта пра яго. Калі вы за, напішыце, калі ласачка, у каментарах.
| |
chunk_040.mp3
|
Горад немцы ўзялі ўжо 28 чэрвеня, першы ж тыдзень вайны.
| |
chunk_041.mp3
|
Драўляную забудову пахерылі шмат у якіх месцах. Каменныя будынкі таксама вельмі пацярпелі.
| |
chunk_042.mp3
|
На здымках бачна, што цэлымі вуліцамі стаяць каробкі. Аднавіць можна, але вот прам зараз жыць нельга.
| |
chunk_043.mp3
|
Давайце паглядзім на адзін з нямецкіх авіяздымкаў. Гэта раён плошчы Свабоды. Бачна выгарэўшыя дамы, але агулам горад як горад. Шчыльнай каменнай забудовы ў тым раёне нават больш, чым зараз.
| |
chunk_044.mp3
|
Дарэчы, пра фотаздымкі. Тут таксама поле для вялікай колькасці маніпуляцый. Напрыклад, у артыкулах на папулярных рэсурсах нярэдка фігуруе вось такі вось здымак. Паглядзіце, калі ласка, на яго.
| |
chunk_045.mp3
|
Ну, руіны. Ну, Мінск. Але толькі вось херушкі - гэта Варшава. І можна параўнаць, дарэчы, разбурэнне беларускай і польскай сталіц. Дзе рэальна трындзец, а дзе ўсё ж такі не.
| |
chunk_046.mp3
|
Усе гэтыя вылічанні працэнтаў, колькі гораду знішчылі немцы, і маніпуляцыі на гэтую тэму пачаліся адразу ж пасля вайны. Лагічна.
| |
chunk_047.mp3
|
Ну як саветы зробяць статыстыку знішчэння гораду, калі ён быў не пад іх кантролем з 41-га па 44-ыя гады? Ніяк.
| |
chunk_048.mp3
|
Таму кожны піша, як хоча. Знішчана 80% жылога фонду, 60 ці 70, 52,4 і гэтак далей.
| |
chunk_049.mp3
|
Што рэальна ператварылася ў руіну, а куды проста на тэрыторыю ўпала бомба, а дзе яна яшчэ і дэтанавала і справакавала пажары - не ўдакладняецца.
| |
chunk_050.mp3
|
Тым больш не ўдакладняецца, што было пашкоджана ўжо савецкімі дыверсантамі пры адступленні з гораду.
| |
chunk_051.mp3
|
Важны поінт. Даследчык Мінску Сяргей Абламейка, якому мы вельмі рэспектуем, піша, што яны падпальвалі найбольш важныя для саветаў аб'екты.
| |
chunk_052.mp3
|
Напрыклад, абласную ўправу міліцыі ў раёне цяперашняй вуліцы Янкі Купалы. Карацей, давайце зафіксуем.
| |
chunk_053.mp3
|
Адмыслоўцы лічаць, што крытычнай колькасці неаднаўляльных стратаў у 1941 годзе Мінск не працярпеў.
| |
chunk_054.mp3
|
Вайна. Адбыўся чаканы дэмаграфічны адкат. Насельніцтва - каля 100 тысячаў. То бок, гэта не быў Марыупаль ці Бахмут, не горад-прывід.
| |
chunk_055.mp3
|
Зараз наш мантажор паказвае вам кадры ўкраінскіх сённяшніх гарадоў. Расія занялася сабою і бараніла Маскву з Ленінградам, а Мінск стаў
| |
chunk_056.mp3
|
мішэнню ўжо савецкіх удараў, бо буйны чыгуначны вузел, праз які праходзіла нямецкая тэхніка.
| |
chunk_057.mp3
|
Мы не самыя вялікія знаўцы расійскай гісторыі, не прэтэндуем, але іх вайсковы трэнд на выпаленую зямлю відавочны.
| |
chunk_058.mp3
|
Тагачасны Мінск - нямецкая тэрыторыя, можна знішчаць без шкадавання. Камуністы любілі ажыццяўляць масіраваныя бамбёжкі на "красные" дні календара. Напрыклад, 8 сакавіка 1942 года ці 1 траўня 1943-га.
| |
chunk_059.mp3
|
Больш за ўсё даставалася раёну Опернага тэатра, бо там нібыта знаходзіўся штаб фашыстаў. Ну, прынамсі, па той бок фронту так лічылі. Найбольш масіраваныя ўдары пачаліся па меры набліжэння фронту і пачатку так званай
| |
chunk_060.mp3
|
беларускай аперацыі. Гэта чэрвень і пачатак ліпеня 1944 году. Лёсавызначальныя для Мінску рашэнні былі прыняты ў красавіку 44-га ў Маскве.
| |
chunk_061.mp3
|
Савецкія кіраўнікі далі дазвол на максімалках выкарыстоўваць авіяцыю.
| |
chunk_062.mp3
|
Дзякуй, ну, такія ў дужках, Сталіну, дзякуй маршалу Жукаву і дзякуй маршалу тагачаснай савецкай авіяцыі Галаванову.
| |
chunk_063.mp3
|
Дык вось, той самы маршал Галаванаў актыўна справаздачыўся пра нанесеныя ўдары па Брэсцкаму, Люблінскаму, Хелмскаму, Мінскаму і Баранавіцкаму чыгуначным вузлам.
| |
chunk_064.mp3
|
У чэрвені было здзейснена 6053 самалёта-вылеты. Херачылі па Маладзечна, Асіповічам, Воршы, Лунінцу, Полацку. Колькасць самалётаў у эшалоне магла даходзіць да дзвюх соцень. Наколькі гэта было ў рэчышчы вайны? Наколькі гэта было нармалёва па ваеннай навуцы? Наколькі гэта было гуманна? Наколькі агулам правільна ставіць такія пытанні?
| |
chunk_065.mp3
|
Я не ведаю. Але пытанне, наколькі кропкавымі і хірургічнымі былі тыя ўдары, яно слушнае.
| |
chunk_066.mp3
|
Наш Алесь, рэдактар гістарычны наш, просіць не смяшыць яго. Маўляў, глядзіце на Украіну. Бачна, наколькі мэты ў рускіх адпавядаюць выніку.
| |
chunk_067.mp3
|
Кожны раз ідзе гаворка чыста пра вайсковыя аб'екты і базы скаплення тэхнікі. Трэба зазначыць, што ў
| |
chunk_068.mp3
|
немцаў у 44-м годзе, у адрозненне ад саветаў 41-га года, працавала СПА (па-руску гэта ПВО).
| |
chunk_069.mp3
|
То бок самалёты не рызыкавалі спускацца нізка. А калі ты высока (можна зрабіць такое меркаванне), то наогул ніхера не бачыш, куды ты і што кідаеш.
| |
chunk_070.mp3
|
Так званая Беларуская аперацыя доўжылася з 23 чэрвеня па 29 жніўня.
| |
chunk_071.mp3
|
Ужо ад сярэдзіны чэрвеня Соўінфармбюро амаль штодня інфармавала пра налёты.
| |
chunk_072.mp3
|
Класічных баёў з немцамі за горад не было. Сэнсу трымацца за Мінск, які тым больш не меў нейкіх там умацаванняў, як, напрыклад, Кёнігсберг, таксама не было.
| |
chunk_073.mp3
|
У выніку саветы расхерачылі ўсё з паветра, і немцы адступілі.
| |
chunk_074.mp3
|
Камуністы зайшлі танкамі, людской сілай. Лічыцца, што ўжо 2 ліпеня фашысты канчаткова пакінулі горад.
| |
chunk_075.mp3
|
Генеральная эвакуацыя прайшла 28-30 чэрвеня. Але ёсць звесткі, што саветы ебашылі надалей.
| |
chunk_076.mp3
|
Журналіст Пётр Васілеўскі пазней задаваўся пытаннем: навошта 3 ліпеня, якое сёння адзначаюць як усенароднае свята,
| |
chunk_077.mp3
|
савецкая авіяцыя нанесла па Мінску, дзе немцаў ужо не было (і савецкая авіяцыя ведала гэта), масіраваны бомбавы ўдар? Гісторыкі ўцямна патлумачыць гэтага факта
| |
chunk_078.mp3
|
не могуць. Кажуць, што 3 ліпеня мінчукі не мітынгі ладзілі, а хаваліся па склепах ад так званых родных бомбаў.
| |
chunk_079.mp3
|
Што да савецкіх танкістаў, дык таксама кажуць, што яны мусілі дагнаць фашыстаў (і, дарэчы, зрабілі гэта каля Валожына), таму часу, каб ладзіць сустрэчы і прымаць кветкі ад нібыта шчаслівых мінчукоў, тупа не мелі.
| |
chunk_080.mp3
|
Праз загад не спыняцца, танкі абмінулі горад або, не спыняючыся, прайшлі ўскраінамі. Гэта чарговае прывітанне спадару Волкаву і яго манументальнай карціне.
| |
chunk_081.mp3
|
Кажуць, горад нагадваў пекла. Было не да кветак. Страшэнна забруджаны. У цэнтры амаль няма людзей.
| |
chunk_082.mp3
|
З жудаснай лёгкасцю можна напаткаць на амаль на любой вуліцы вялікую колькасць трупаў - і людзей, і коней.
| |
chunk_083.mp3
|
Паэт Міхась Лынькоў узгадваў надпісы "Замініравана" на ўцалелых дамах. Бітае аконнае шкло ўелася ў падатлівы асфальт. Тратуары перарабіліся ў такую мазаіку. Ну, і тут ці там сустракаліся абгарэлыя косткі. Жудасна.
| |
chunk_084.mp3
|
А цяпер віктарына ад нашага гістарычнага рэдактара. Падумайце, калі ласка:
| |
chunk_085.mp3
|
Калі немцы не абараняліся, чые гэта трупы?
| |
chunk_086.mp3
|
Яны што, з 1941 года там ляжалі?
| |
chunk_087.mp3
|
Паміралі людзі, нішчылася архітэктура. Сяргей Абламейка паспрабаваў падбіць гістарычныя будынкі, якія знішчыла менавіта летам 44-га Савецкая армія.
| |
chunk_088.mp3
|
Мы не ўсё праілюструем, не пра ўсё ёсць фотачкі, але будзе вельмі цікава.
| |
chunk_089.mp3
|
Езуіцкі калегіум з гарадской вежай.
| |
chunk_090.mp3
|
Касцёл і кляштар дамініканаў.
| |
chunk_091.mp3
|
Дом Сапегаў.
| |
chunk_092.mp3
|
Пазасталы цэлы квартал на Камуністычнай у раёне кляштару дамініканаў пры яе стыку з Энгельса.
| |
chunk_093.mp3
|
Касцёл і кляштар бенедыктынак на Інтэрнацыянальнай.
| |
chunk_094.mp3
|
Значную частку старых дамоў паміж вуліцамі Астроўскага і Віцебскай у Ракаўскім прадмесці. Ну і многія іншыя будынкі.
| |
chunk_095.mp3
|
Менавіта тады быў разбомлены і згарэў правы бок вузкай і выгінастай вуліцы Камсамольскай, у выніку чаго пасля вайны яна была выпрастана і пашырана. Такі самы лёс спасціг і ўвесь квартал паміж Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай.
| |
chunk_096.mp3
|
Пагадзіцеся, тое, што я апісаў, вось гэта быў зусім іншы Мінск - горад, які нёс зусім іншую гістарычную памяць.
| |
chunk_097.mp3
|
Існуе кніга "Хто разбурыў Вільню?". Таксама апісвае падзеі ліпеня 1944 году. У літоўцаў больш магчымасцяў для працы з архівамі і свабоды ўсё гэта выдаць на паперы афіцыйна. Пра Мінск, на жаль, такой кнігі пакуль няма.
| |
chunk_098.mp3
|
Толькі савецкі міф пра дэміурга Сталіна, які варушыць вусамі і будуе новы горад. Трэба зазначыць: Мінск не ўнікальны ў сваіх праблемах.
| |
chunk_099.mp3
|
Але Гданьск, Варшаву, Вроцлаў ці Дрэздэн менавіта адбудоўвалі. А яны пацярпелі куды страшней.
| |
chunk_100.mp3
|
То бок аднаўлялі старую планіроўку, гістарычныя аб'екты.
|
End of preview. Expand
in Data Studio
README.md exists but content is empty.
- Downloads last month
- 6