Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet
filename
stringlengths
13
13
text
stringlengths
4
208
audio
audioduration (s)
0.76
16
chunk_001.mp3
Вольга Гапеева, Camel Travel,
chunk_002.mp3
раман.
chunk_003.mp3
Чытае Уладзімір Лісоўскі.
chunk_004.mp3
Глава першая.
chunk_005.mp3
Ісык-Куль.
chunk_006.mp3
Паважаныя пасажыры,
chunk_007.mp3
наш самалёт прызямліўся ў горадзе героі Фрунзе,
chunk_008.mp3
тэмпература за вокнамі 23 градусы вышэй за нуль,
chunk_009.mp3
просьба заставацца на сваіх месцах да поўнага спынення самалёта.
chunk_010.mp3
Ого!
chunk_011.mp3
Горад герой, - падумала я.
chunk_012.mp3
Вось табе і на.
chunk_013.mp3
Лятаць на самалётах я ніколі не баялася,
chunk_014.mp3
бо мама прывучала мяне да іх, калі я яшчэ здымала пакой у яе ўнутры.
chunk_015.mp3
Таму чарговае падарожжа па небе не выклікала ў мяне ніякіх эмоцый.
chunk_016.mp3
А вось горад-герой, у спалучэнні з магічным словам Фрунзе, гучала загадкава і ганарліва.
chunk_017.mp3
Увогуле, маё дзяцінства было ўздоўж і ўпоперак прасякнута ваенна-патрыятычнай тэматыкай, хоць быў ужо канец 80-х, і Савецкі Саюз плаўна каціўся ў пекла.
chunk_018.mp3
Але сёе-тое я паспела адхапіць ад старога рэжыму.
chunk_019.mp3
У школе настаўніца першая мая,
chunk_020.mp3
інверсія, якой звычайна карысталіся, падпісваючы паштоўкі ці агульныя фотаздымкі, відавочна была выкліканая жаданнем паэтызацыі шэрай і непрэстыжнай прафесіі настаўніцы малодшых класаў.
chunk_021.mp3
Казала, што калі гучыць гімн краіны, трэба падымацца і слухаць яго стоячы і моўчкі.
chunk_022.mp3
Сіла слова ў гэтай жанчыны, якая на той час з'яўлялася ўвасабленнем нейкага боства, была абсалютнай.
chunk_023.mp3
Дома, пачуўшы па тэлевізіі гімн, я падскоквала і да апошніх нотаў стаяла пасярод пакоя, як укопаная.
chunk_024.mp3
Каб мы не забываліся, што партыя і камунізм зрабілі для нас, меркавалася, што яны зрабілі наша жыццё шчаслівейшым і вялі нас да светлай будучыні.
chunk_025.mp3
Вакол заўсёды была адпаведная атрыбутыка.
chunk_026.mp3
Так, акцябратамі мы насілі адмысловыя значкі-зорачкі, іх было некалькі відаў, і можна было выбіраць, які прычапіць да лямкі школьнага фартуха.
chunk_027.mp3
Я неяк выпадкова даведалася, што на значку выява Леніна.
chunk_028.mp3
Валодзі Ульянава ў дзяцінстве.
chunk_029.mp3
Мне і ў галаву не магло такое прыйсці, я проста насіла нейкую зорачку з чымсьці ўнутры.
chunk_030.mp3
Дэталі аказваецца мелі сэнс.
chunk_031.mp3
Здаецца, я нават не разумела, што Ленін - гэта чалавек, асабліва ўлічваючы лозунг у нашым лемантары, дзе буйнымі літарамі было напісана:
chunk_032.mp3
Ленін жыў, Ленін жывы, Ленін будзе жыць.
chunk_033.mp3
У прадмове да таго ж самага лемантара адразу былі расстаўленыя ўсе прыярытэты, каго і ў якім аб'ёме павінны былі любіць дзеці.
chunk_034.mp3
Ты навучышся чытаць і пісаць.
chunk_035.mp3
Упершыню напішаш самыя дарагія і блізкія для ўсіх нас словы:
chunk_036.mp3
мама, радзіма, Ленін.
chunk_037.mp3
Гэтая самая радзіма была занадта вялікай і абстрактнай, да таго ж сумбуру ў дзіцячыя галовы дадавала наяўнасць дзвюх краінаў: БССР і СССР.
chunk_038.mp3
дзвюх сталіцаў - Мінск і Масква, і двух гімнаў - гімн БССР і гімн СССР.
chunk_039.mp3
А шостай раніцы першым па мясцовым радыё гучаў гімн БССР, але пераключыўшы на агульнасавецкую станцыю, можна было пачуць гімн СССР.
chunk_040.mp3
Быццам мы жылі паралельна ў двух вымярэннях ці недзе ў жываце драўлянай рускай матрошкі.
chunk_041.mp3
Іх я ніколі не любіла, бо яны цяжка адкрываліся і рабілі непрыемны гук, калі неапрацаваны драўляны кант верхняй паловы цёрся аб кант ніжняй паловы.
chunk_042.mp3
Найлепшай матрошкай для мяне была апошняя, бо яна не расчынялася і не рыпела, была гладкай і мініяцюрнай, як і БССР у параўнанні з СССР.
chunk_043.mp3
Бяскрайнія прасторы вялікай радзімы мяне пужалі.
chunk_044.mp3
І я ніяк не магла пагадзіцца на гэты матрошкавы прынцып і нейкую другаснасць.
chunk_045.mp3
Пытанне самаідэнтыфікацыі было добра прапрацавана тагачаснымі ідэолагамі, і калі раптам узнікалі нейкія непаразуменні,
chunk_046.mp3
варта было проста перагарнуць сшыткі, у якіх мы рабілі свае заданні і прачытаць правілы акцябратаў.
chunk_047.mp3
Октябрята - будущие пионеры.
chunk_048.mp3
Октябрята - прилежные ребята, хорошо учатся, любят школу, уважают старших.
chunk_049.mp3
Октябрята - честные и правдивые ребята.
chunk_050.mp3
Октябрята - дружные ребята, читают и рисуют, играют и поют, весело живут.
chunk_051.mp3
Только тех, кто любит труд, октябрятами зовут.
chunk_052.mp3
У савецкіх фільмах пра дзяцей часта школьнікі паўсюль хадзілі ў школьнай форме ці з піянерскімі гальштукамі, што мяне вельмі здзіўляла.
chunk_053.mp3
Здаралася, наш клас таксама выбіраўся куды на экскурсію ці ў тэатр, ці то басейн, але ўсе былі ў звычайным адзенні, і нікому не прыйшла б думка завязваць чырвоную піянерскую хустку або ехаць у школьнай форме.
chunk_054.mp3
Я шчыра не разумела, чаму кіношнікі такое паказваюць, гэта ж няпраўда.
chunk_055.mp3
А пасля заканчэння фільма пісалі год ягонага выхаду, і я супакойвала сябе тым, што гэта раней так было, а цяпер троху іначай.
chunk_056.mp3
Улюбёным пытаннем, калі мы з мамай кудысьці ішлі, або калі я абціралася на кухні, пакуль яна гатавала вячэру, было: "Мама, а ты ведаеш Леніна?"
chunk_057.mp3
Мне так карцела расказаць маме пра тое, што я даведалася ў школе.
chunk_058.mp3
"Не, не ведаю", - адказвала яна, чым вельмі злавала мяне.
chunk_059.mp3
"Ну як жа, усе ведаюць Леніна! Мама, ты што?" - не здавалася я.
chunk_060.mp3
"Я з ім асабіста не знаёмая", - была непрыступнай мама.
chunk_061.mp3
Так што размовы на палітычную тэматыку дома не набывалі развіцця.
chunk_062.mp3
Мама чытала іншую літаратуру і была далёкая ад Леніна і партыі.
chunk_063.mp3
А вось з мяне мог бы вырасці сапраўдны шчыры і адданы камуніст.
chunk_064.mp3
Мая наіўнасць і павага да аўтарытэту школы і настаўнікаў рабілі сваю справу.
chunk_065.mp3
Але Савецкі Саюз разваліўся, а я так і засталася піянеркай.
chunk_066.mp3
Аднак гэта ўсё потым, а пакуль Ісык-Куль.
chunk_067.mp3
Стрыечныя бабулі і дзядулі, цёткі і дзядзькі, іхнія дзеці, іншая краіна і маё апошняе лета перад школай.
chunk_068.mp3
У Фрунзе мы спыніліся на кватэры майго стрыечнага дзядзькі.
chunk_069.mp3
Ягоная сям'я на той момант кудысьці з'ехала, і ўся прастора належала толькі нам і аднаму сябру сям'і, якога не атрымалася нікуды збагрыць - маленькаму сабачку.
chunk_070.mp3
Гэта быў пекінес, які пачынаў злосна брахаць, калі я дзьмула яму ў пысу.
chunk_071.mp3
Другой цікавосткай быў магнітафон.
chunk_072.mp3
Па ім часта спяваў нейкі сіпата-дзяркаты мужчынскі голас.
chunk_073.mp3
З усяго рэпертуару маёй улюбёнай стала песня пра путану, начную бабачку.
chunk_074.mp3
І на тое было некалькі прычын.
chunk_075.mp3
Па-першае, я думала, што гэта такі вобраз і песня пра няшчасную дзяўчыну-матылька, прычым я не ведала, хто яна больш - дзяўчына ці матылёк.
chunk_076.mp3
Радок "Ну кто же виноват?" гучаў асабліва безнадзейна і здзекліва, намякаючы на тое, што ніхто і нішто ўжо не зможа дапамагчы бядачцы.
chunk_077.mp3
Доля няшчаснай путаны, тады путана ў маім уяўленні была падтыпам ці відам матыля кшталту адмірала ці паўлінава вока,
chunk_078.mp3
глыбока кранула маё сэрца.
chunk_079.mp3
І я шчыра перажывала за яе.
chunk_080.mp3
Расхаджваючы па кватэры, я без аніякага сораму гарлапаніла гэтую песню.
chunk_081.mp3
Скосыя позіркі дарослых пра нешта сведчылі, але мне было ўсё адно.
chunk_082.mp3
Па-другое, матыў быў простым, лёгка запамінаўся, тэкст быў напоўнены трагізмам, і таму для мяне гэта песня была шэдэўрам.
chunk_083.mp3
Услед за матылькамі ішла песня пра коцікаў ці котачак з тым жа ўхілам.
chunk_084.mp3
Дзіцячая галава адразу ж прымала ўсё за чыстую манету, дзе коцікі былі коцікамі, матылькі - матылькамі, а не жанчынамі для мужчынскіх забавак.
chunk_085.mp3
Усё гэта не прайшло бясследна для падсвядомасці, і я пачала вастрыць зуб на тых, хто па-ўтылітарысцку абыходзіўся з жанчынамі, хто падманваў дзіцячыя душы.
chunk_086.mp3
Нявыключана, што срэбны пыл фемінізму, як чароўны пыл Пітэра Пэна, ад якога дзеці пачыналі лётаць, патрапіў на мой голаў яшчэ тады, у далёкай Кіргізіі.
chunk_087.mp3
Аднаго разу, калі я выходзіла з пад'езду дома, дзе мы гасцявалі, мяне заціснулі ў кут мясцовыя хлопчыкі і распачалі допыт, маўляў, адкуль я такая ўзялася.
chunk_088.mp3
Я сказала, што з Беларусі, і яны запатрабавалі, каб у якасці доказу я сказала што-небудзь па-беларуску.
chunk_089.mp3
Малалетнія разбойнікі выявіліся заўзятымі лінгвістамі.
chunk_090.mp3
Я не разгубілася і пачала рэчытатывам расказваць ім песню з калыханкі.
chunk_091.mp3
Па крысе, на расе патухаюць зоркі-сплюшкі.
chunk_092.mp3
Такі набор невядомых словаў іх відавочна ўразіў, бо больш яны да мяне не чапляліся.
chunk_093.mp3
Сама я доўга не разумела, што такое гэтыя чароўныя сплюшкі, але ўжо тады была ўдзячная сваёй мове за тое, што яна выратавала мяне ад хуліганаў.
chunk_094.mp3
Я сядзела на лаўцы ля пад'езду і матляла нагамі.
chunk_095.mp3
У двор выйшла суседская дзяўчынка і прынесла з сабой шышку.
chunk_096.mp3
"Ну і што тут такога, - падумаеш, - шышка".
chunk_097.mp3
Так яно так, але тое была шышка памерам з марскую свінку, што і ў руцэ не змяшчалася.
chunk_098.mp3
"Глядзі, якая!" - працягнула яна мне свой скарб.
chunk_099.mp3
"Ух ты!
chunk_100.mp3
Вось гэта шышка!" - разявіла я рот ад здзіўлення.
End of preview. Expand in Data Studio
README.md exists but content is empty.
Downloads last month
4