Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet
filename
stringlengths
13
13
text
stringlengths
4
186
audio
audioduration (s)
0.38
14.3
chunk_001.mp3
Вольга Гапеева. Camel Travel.
chunk_002.mp3
Раман. Чытае Уладзімір Лісоўскі.Глава першая.
chunk_003.mp3
Ісык-Куль.Паважаныя пасажыры!
chunk_004.mp3
Наш самалёт прызямліўся ў горадзе-героі Фрунзэ.
chunk_005.mp3
Тэмпература за вокнамі дваццаць тры градусы вышэй за нуль.
chunk_006.mp3
Просьба заставацца на сваіх месцах да поўнага спынення самалёта.
chunk_007.mp3
"Ого,
chunk_008.mp3
горад-герой", — падумала я.
chunk_009.mp3
— “Вось табе і на!”
chunk_010.mp3
Лятаць на самалётах я ніколі не баялася,
chunk_011.mp3
бо мама прывучала мяне да іх, калі я яшчэ здымала пакой у яе ўнутры.
chunk_012.mp3
Таму чарговае падарожжа па небе не выклікала ў мяне ніякіх эмоцый.
chunk_013.mp3
А вось горад-герой у спалучэнні з магічным словам
chunk_014.mp3
“Фрунзэ” гучала загадкава і ганарліва. Увогуле маё дзяцінства было ўздоўж і ўпоперак
chunk_015.mp3
прасякнута ваенна-патрыятычнай тэматыкай.
chunk_016.mp3
Хоць быў ужо канец васьмідзясятых, і Савецкі Саюз плаўна каціўся ў пекла.
chunk_017.mp3
Але сёе-тое я паспела адхапіць ад старога рэжыму.
chunk_018.mp3
У школе настаўніца першая мая
chunk_019.mp3
(інверсія, якой звычайна карысталіся, падпісваючы паштоўкі ці агульныя фотаздымкі, відавочна, была выклікана жаданнем паэтызацыі шэрай і непрэстыжнай прафесіі настаўніцы малодшых класаў)
chunk_020.mp3
казала, што, калі гучыць гімн краіны,
chunk_021.mp3
трэба падымацца і слухаць яго стоячы і моўчкі. Сіла словаў гэтай жанчыны,
chunk_022.mp3
якая на той час з'яўлялася увасабленнем нейкага
chunk_023.mp3
боства, была абсалютнай. Дома, пачуўшы па тэлевізіі гімн,
chunk_024.mp3
я падскоквала і да апошніх нотаў стаяла пасярод пакоя, як укопаная.
chunk_025.mp3
Каб мы не забываліся, што партыя і камунізм зрабілі для нас
chunk_026.mp3
(меркавалася, што яны зрабілі наша жыццё шчаслівейшым і вялі нас да светлай будучыні) ,
chunk_027.mp3
вакол заўсёды была адпаведная атрыбутыка.
chunk_028.mp3
Так, акцябратамі насілі адмысловыя значкі-зорачкі.
chunk_029.mp3
Іх было некалькі відаў, і можна было выбіраць, які прычапіць да лямкі школьнага фартуха.
chunk_030.mp3
Я неяк выпадкова даведалася, што на значку выява Леніна.
chunk_031.mp3
Володзі Ульянава ў дзяцінстве.
chunk_032.mp3
Мне і ў галаву не магло такое прыйсці.
chunk_033.mp3
Я проста насіла нейкую зорачку
chunk_034.mp3
з чымсьці ўнутры.
chunk_035.mp3
Дэталі, аказваецца, мелі сэнс.
chunk_036.mp3
Здаецца, я нават не разумела, што Ленін - гэта чалавек.
chunk_037.mp3
Асабліва ўлічваючы лозунг у нашым лемантары, дзе буйнымі літарамі было напісана:
chunk_038.mp3
“Ленін жыў!
chunk_039.mp3
Ленін жывы!
chunk_040.mp3
Ленін будзе жыць!” У прадмове да таго ж самага лемантара адразу былі расстаўленыя ўсе прыярытэты,
chunk_041.mp3
каго і ў якім аб'ёме павінны былі любіць дзеці.
chunk_042.mp3
Ты навучышся чытаць і пісаць. Упершыню напішаш самыя дарагія і блізкія для ўсіх нас словы:
chunk_043.mp3
мама,
chunk_044.mp3
Радзіма,
chunk_045.mp3
Ленін.
chunk_046.mp3
Гэтая самая Радзіма была занадта вялікай і абстрактнай.
chunk_047.mp3
Да таго ж сумбуру ў дзіцячыя галовы дадавала наяўнасць дзвюх краінаў
chunk_048.mp3
- БССР і СССР, дзвюх сталiцаў - Мінск і Масква
chunk_049.mp3
i двух гiмнаў - гiмн БССР i гiмн СССР.
chunk_050.mp3
А з шостай раніцы першым па мясцовым радыё гучаў гiмн БССР.
chunk_051.mp3
Але пераключыўшы на агульнасавецкую станцыю, можна было пачуць гiмн СССР.
chunk_052.mp3
Быццам мы жылі паралельна ў двух вымярэннях ці недзе ў жываце драўлянай рускай матрошкі.
chunk_053.mp3
Іх я ніколі не любіла, бо яны цяжка адкрываліся
chunk_054.mp3
і рабілі непрыемны гук, калі неапрацаваны драўляны кант верхняй паловы цёрся аб кант ніжняй паловы.
chunk_055.mp3
Найлепшай матрошкай для мяне была апошняя,
chunk_056.mp3
бо яна не расчынялася і не рыпела, была гладкай і мініяцюрнай, як і БССР
chunk_057.mp3
у параўнанні з СССР. Бяскрайнія прасторы вялікай Радзiмы мяне пужалi,
chunk_058.mp3
і я ніяк не магла пагадзіцца на гэты матрошкавы прынцып і нейкую другаснасць.
chunk_059.mp3
Пытанне самаідэнтыфікацыі было добра прапрацавана тагачаснымі ідэолагамі,
chunk_060.mp3
савецкіх фільмах пра дзяцей часта школьнікі паўсюль хадзілі ў школьнай форме
chunk_061.mp3
ці з піянерскімі гальштукамі, што мяне вельмі здзіўляла.
chunk_062.mp3
Здаралася, наш клас таксама выбіраўся куды на экскурсію ці ў тэатр,
chunk_063.mp3
ці то басейн, але ўсе былі ў звычайным адзенні,
chunk_064.mp3
і нікому не прыйшла б думка завязваць чырвоную піянерскую хустку або ехаць у школьнай форме.
chunk_065.mp3
Я шчыра не разумела, чаму кіношнікі такое паказваюць. Гэта ж няпраўда.
chunk_066.mp3
А пасля заканчэння фільма пісалі год ягонага выхаду,
chunk_067.mp3
і я супакойвала сябе тым, што гэта раней так было, а цяпер троху іначай.
chunk_068.mp3
Улюбёным пытаннем, калі мы з мамай кудысьці ішлі або калі я абціралася на
chunk_069.mp3
кухні, пакуль яна гатавала вячэру, было:
chunk_070.mp3
"Мама,
chunk_071.mp3
а ты ведаеш Леніна?"
chunk_072.mp3
Мне так картела распавесці маме пра тое, што я даведалася ў школе.
chunk_073.mp3
"Не,
chunk_074.mp3
не ведаю", адказвала яна, чым вельмі злавала мяне.
chunk_075.mp3
"Ну як жа? Усе ведаюць Леніна, мама, ты
chunk_076.mp3
што?", не здавалася я. "Я з ім асабіста незнаёмая", была непрыступнай мама.
chunk_077.mp3
Так што размовы на палітычную тэматыку дома не набывалі развіцця.
chunk_078.mp3
Мама чытала іншую літаратуру
chunk_079.mp3
і была далёкая ад Леніна і партыі.
chunk_080.mp3
А вось з мяне мог бы вырасці сапраўдны, шчыры і адданы камуніст.
chunk_081.mp3
Мая наіўнасць і павага да аўтарытэту школы і настаўнікаў рабілі сваю справу.
chunk_082.mp3
Але Савецкі Саюз разваліўся, а я так і засталася піянеркай.
chunk_083.mp3
Аднак гэта ўсё потым.
chunk_084.mp3
А пакуль Ісык-Куль,
chunk_085.mp3
стрыечныя бабулі і дзядулі, цёткі і дзядзькі, іхнія дзеці, іншая краіна і маё апошняе лета перад школай.
chunk_086.mp3
У Фрунзэ мы спыніліся на кватэры майго стрыечнага дзядзькі.
chunk_087.mp3
Ягоная сям'я на той момант кудысьці з'ехала, і ўся прастора належала толькі нам і аднаму сябру сям'і,
chunk_088.mp3
якога не атрымалася нікуды збагрыць, маленькаму сабачку.
chunk_089.mp3
Гэта быў пікінэс, які пачынаў злосна брахтаць, калі я дзьмула яму ў пысу.
chunk_090.mp3
Другой цікавосткай быў магнітафон. Па ім часта спяваў нейкій сіпата дзяркаты мужчынскі голас.
chunk_091.mp3
З усяго рэпертуару маёй улюбёнай стала песня пра путану - начную бабачку.
chunk_092.mp3
І на тое было некалькі прычын. Па першае, я думала, што гэта такі вобраз,
chunk_093.mp3
і песня пра няшчасную дзяўчыну матылька. Прычым я не ведала, хто яна больш - дзяўчына ці матылёк.
chunk_094.mp3
Радок
chunk_095.mp3
"Ну кто же виноват?" гучаў асабліва безнадзейна і здзекліва, намякаючы на тое, што
chunk_096.mp3
ніхто і нічто ўжо не зможа дапамагчы бядачцы.
chunk_097.mp3
Доля няшчаснай путаны, тады путана ў маім уяўленні была падтыпам ці відам матыля
chunk_098.mp3
кшталту адмірала ці паўлінава вока, глыбока кранула маё сэрца, і я шчыра перажывала за яе.
chunk_099.mp3
Расхаджваючы па кватэры, я без аніякага сораму гарлапаніла гэтую песню.
chunk_100.mp3
Скосыя позіркі дарослых пра нешта сведчылі, але мне было ўсё адно.
End of preview. Expand in Data Studio
README.md exists but content is empty.
Downloads last month
3